Аляксандр Лукашэнка назначыў Прэм'ер-міністра і зацвердзіў склад Урада

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Рамана Галоўчанку Прэм'ер-міністрам Беларусі з далейшым узгадненнем яго назначэння з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 жніўня.

    Яшчэ адным Указам Аляксандр Лукашэнка назначыў членаў Урада:

    Мікалая Снапкова - Першым намеснікам Прэм'ер-міністра;

    Уладзіміра Кухарава - Намеснікам Прэм'ер-міністра;

    Юрыя Назарава - Намеснікам Прэм'ер-міністра;

    Ігара Петрышэнку - Намеснікам Прэм'ер-міністра;

    Аляксандра Субоціна - Намеснікам Прэм'ер-міністра;

    Уладзіміра Калтовіча - Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

    Руслана Пархамовіча - Міністрам архітэктуры і будаўніцтва;

    Юрыя Караева - Міністрам унутраных спраў;

    Андрэя Хмеля - Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

    Уладзіміра Караніка - Міністрам аховы здароўя;

    Уладзіміра Макея - Міністрам замежных спраў;

    Ігара Луцкага - Міністрам інфармацыі;

    Юрыя Бондара - Міністрам культуры;

    Віталя Дрожжу - Міністрам лясной гаспадаркі;

    Віктара Хрэніна - Міністрам абароны;

    Ігара Карпенку - Міністрам адукацыі;

    Сяргея Налівайку - Міністрам па падатках і зборах;

    Уладзіміра Вашчанку - Міністрам па надзвычайных сітуацыях;

    Андрэя Худыка - Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

    Пятра Пархомчыка - Міністрам прамысловасці;

    Канстанціна Шульгана - Міністрам сувязі і інфарматызацыі;

    Івана Крупко - Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання;

    Сяргея Кавальчука - Міністрам спорту і турызму;

    Аляксея Аўраменку - Міністрам транспарту і камунікацый;

    Ірыну Касцевіч - Міністрам працы і сацыяльнай абароны;

    Юрыя Селіверстава - Міністрам фінансаў;

    Аляксандра Чарвякова - Міністрам эканомікі;

    Віктара Каранкевіча - Міністрам энергетыкі;

    Алега Сліжэўскага - Міністрам юстыцыі;

    Валерыя Вакульчыка - Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі;

    Дзмітрыя Пантуса - Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта;

    Дзмітрыя Матусевіча - Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці;

    Аляксандра Шуміліна - Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;

    Валянціна Татарыцкага - Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;

    Анатоля Лапо - Старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта;

    Юрыя Сянько - Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта.