Аляксандр Лукашэнка назначыў намеснікам Міністра абароны па тылу Віталя Кірэева

    Генерал-маёр Віталь Кірэеў назначаны намеснікам Міністра абароны па тылу - начальнікам тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 ліпеня.

    Генерал-маёр Аляксандр Балігатаў вызвалены ад вышэйназванай пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.