Аляксандр Лукашэнка назначыў начальнікаў УУС Мінскага, Брэсцкага і Гродзенскага аблвыканкамаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых начальнікаў упраўленняў унутраных спраў Мінскага, Брэсцкага і Гродзенскага аблвыканкамаў. Адпаведныя Указы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 кастрычніка.

    Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама назначаны палкоўнік міліцыі Віктар Сянько.

    Генерал-маёр міліцыі Іван Саўчыц вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама і назначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

    Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама назначаны генерал-маёр міліцыі Уладзімір Сычэўскі, які вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.