Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Кабякова Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Кабякова Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "расійскі напрамак вельмі важны для нас, і там павінен быць пасол, які, па-першае, добра ведае Расію і тыя пытанні, якія сёння ёсць у адносінах паміж Беларуссю і Расіяй". Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што не трэба выпускаць з-пад увагі і Адзіную эканамічную прастору, якая фарміруецца. Паводле яго слоў, Андрэй Кабякоў быў накіраваны паслом у Расію яшчэ і таму, што ён актыўна ўдзельнічаў у фарміраванні дагаворна-прававой базы Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.
"Думаю, мы можам рэкамендаваць на гэту пасаду Ігара Петрышэнку, першага намесніка Міністра замежных спраў. Я думаю, што гэта найбольш падрыхтаваны чалавек, і яму, напэўна, і ўваходзіць не трэба на пасаду, бо ён працаваў у пасольстве", - сказаў Прэзідэнт.
"І другое: ён ужо ўключаны ў фарміраванне Еўразійскага саюза, да 2015 года мы павінны яго сфарміраваць. Таму тут лёгка мы можам вырашыць гэту праблему", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт лічыць, што ў сувязі з гэтым адпаведныя перастаноўкі неабходна зрабіць у Міністэрстве замежных спраў. "МЗС павінна працаваць, трэба разгортваць гэту работу больш аператыўна, тым больш кандыдаты ў нас на замяшчэнне пасады намесніка ёсць, і пажадана, каб мы ўжо сёння вызначыліся і назначылі гэтых людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.