Цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі

  • 4
  • 1:15

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску.

Да падножжа манумента таксама былі ўскладзены вянкі ад Урада Беларусі, іншых дзяржаўных органаў, праваслаўнай і каталіцкай канфесій, буйнейшых грамадскіх арганізацый рэспублікі, а таксама кветкі ад ветэранаў і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса.

Пасля завяршэння цырымоніі Аляксандр Лукашэнка цёпла паразмаўляў з ветэранамі.