Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Туркменістан

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Туркменістан, дзе 5 снежня прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

    На парадку дня пытанні, якія датычацца як бягучай дзейнасці арганізацыі, так і яе далейшага развіцця. Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць вынікі работы Садружнасці за бягучы перыяд, функцыянаванне міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД па ўмацаванню інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама шэраг гуманітарных і культурных пытанняў. Акрамя таго, будзе абмеркавана тэма сумеснага святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

    Па выніках перагавораў у Ашхабадзе плануецца падпісаць шэраг дакументаў, што датычацца супрацоўніцтва ў галіне арганізацыі інтэграванага валютнага рынку, умацавання ўзаемадзеяння ў сферы фінансавай бяспекі, антытэрарыстычнай дзейнасці.