Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Куба, Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла і Рэспубліку Эквадор.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Куба, Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла і Рэспубліку Эквадор.
У ходзе наведвання гэтых дзяржаў у цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін, палітычнага дыялогу, а таксама шэраг іншых перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва з краінамі Лацінаамерыканскага рэгіёну.
З усіх дзяржаў Лацінскай Амерыкі ў Беларусі найбольш развітым з'яўляецца супрацоўніцтва з Венесуэлай. Гандлёвы абарот дзвюх краін за 5 гадоў вырас больш як у 200 разоў: з $6 млн. у 2006 годзе да $1,3 млрд. у 2011 годзе. Беларусь і Венесуэла паспяхова ўзаемадзейнічаюць у галінах здабычы нафты і газу, нафтахіміі, энергетыкі і газіфікацыі, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, навукі, тэхналогій, адукацыі і культуры. З дапамогай беларускіх спецыялістаў тут пабудаваны прадпрыемствы па зборцы грузавых аўтамабіляў МАЗ і трактароў МТЗ, завод па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, рэалізуецца шэраг іншых перспектыўных праектаў.
Асаблівая ўвага ў супрацоўніцтве Беларусі з Кубай удзяляецца навуковай сферы, біятэхналогіям, геолагаразведцы, а таксама іншым напрамкам, сярод якіх пастаўка сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі.
Беларусь і Эквадор маюць значны патэнцыял для нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Перспектыўнымі з'яўляюцца праекты па стварэнню сумесных прадпрыемстваў, пастаўках прамысловай і іншай прадукцыі, аказанню паслуг беларускімі арганізацыямі.