Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні кіраўнікам дзяржаў СНД
Напярэдадні святкавання 67-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні кіраўнікам дзяржаў СНД.
"Гэта свята сімвалізуе мужнасць, стойкасць і доблесць нашых бацькоў і дзядоў, якія прайшлі праз гады цяжкіх выпрабаванняў і атрымалі Вялікую Перамогу ў бязлітаснай вайне. Удзячная памяць аб іх агульным подзвігу, гераізме і самаахвярнасці заўсёды будзе аб'ядноўваць брацкія народы Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў пасланні Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну.
"Перакананы, што сумеснымі намаганнямі нам удасца ў поўнай ступені рэалізаваць намечаныя інтэграцыйныя праекты, стварыць трывалую аснову для ўстойлівага развіцця нашых дзяржаў і дабрабыту грамадзян", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Рэспублікі Арменія Сержу Саргсяну, Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Саакашвілі, Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызскай Рэспублікі Алмазбеку Атамбаеву, Прэзідэнту Рэспублікі Малдова Мікалаю Цімофці, Прэзідэнту Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Рэспублікі Узбекістан Ісламу Карымаву і Прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу.
Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншавальныя пасланні Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, Старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргею Нарышкіну, а таксама Яго Святасці Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні з Днём Перамогі дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоце, міністру замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргею Лаўрову, кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргею Іванову, губернатару Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Барысу Громаву, зацверджанаму губернатару Маскоўскай вобласці Сяргею Шайгу, мэру Масквы Сяргею Сабяніну, старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, генеральнаму сакратару Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаю Бардзюжу.