Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Багдана Ступкі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і калегам народнага артыста СССР, Героя Украіны Багдана Ступкі ў сувязі са смерцю артыста.
"Адораны вялікім талентам і шырокай, шчодрай душой, гэты выдатны сын украінскага народа пакінуў яркі след у гісторыі мастацтва, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы ганарымся тым, што жыццё і творчасць Багдана Сільвестравіча былі цесна звязаны з нашай краінай, якую ён па-брацку любіў, неаднаразова бываў тут на гастролях, здымаўся ў кіно, удзельнічаў у фестывалях і заўсёды сустракаў цёплы, гасцінны прыём".
"Тысячы беларусаў успрынялі яго адыход з жыцця як незаменную страту для сучаснай культуры", - гаворыцца ў віншаванні.