Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і блізкім народнага артыста РСФСР Аскара Фельцмана
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і блізкім народнага артыста РСФСР Аскара Фельцмана.
"Прыміце мае спачуванні ў сувязі са смерцю выдатнага кампазітара Аскара Барысавіча Фельцмана, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Аскар Барысавіч карыстаўся вялікай павагай у Беларусі як вядомы дзеяч музычнага мастацтва, які ўнёс значны ўклад у развіццё культурных сувязей нашых краін".