Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва

    Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва ў Магілёве.

    "Беларусь зноў прымае эстафету правядзення Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва. Гэтаму вялікаму спартыўнаму святу ў гэтым годзе спаўняецца 10 гадоў. Прыемна, што гэтыя спаборніцтвы сталі масавымі і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод школьнікаў і студэнтаў ад Брэста да Уладзівастока", - гаворыцца ў прывітанні.

    Спартакіяда - гэта сімвал дружбы і адзінства маладога пакалення народаў Беларусі і Расіі, праяўленне сілы духу і сумленнай спартыўнай барацьбы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што паспяховае выступленне на спаборніцтвах такога ўзроўню адкрывае рэальныя перспектывы ў вялікім спорце, і выказаў упэўненасць, што многія з удзельнікаў Спартакіяды ўжо зусім хутка стануць знакамітымі атлетамі, уладальнікамі высокіх тытулаў і алімпійскіх медалёў.