Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі "20 гадоў Эканамічнаму Суду СНД"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Эканамічнаму Суду Садружнасці Незалежных Дзяржаў".

    "Утварэнне ў 1992 годзе Эканамічнага Суда СНД стала прынцыпова важным і своечасовым рашэннем, якое адпавядае інтарэсам усіх удзельнікаў інтэграцыйных працэсаў. Выкарыстанне судовых механізмаў для вырашэння эканамічных спрэчак – гэта найбольш дзейсны спосаб урэгулявання супярэчнасцей, што ўзнікаюць, і ўстанаўлення справядлівасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што Эканамічны Суд СНД з’яўляецца аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыяй, якая эфектыўна і прафесійна забяспечвае законнасць у эканамічнай сферы", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта сустрэча прадстаўнікоў судзейскай супольнасці паслужыць стымулам для ўмацавання сувязей паміж краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў і стане важным этапам на шляху вырашэння агульных задач.