Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Дагавора паміж Беларуссю і ПАР аб узаемнай дапамозе па крымінальных справах
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах і ўпаўнаважыў міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага на падпісанне гэтага дакумента.