Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Махмуда Ахмадзінежада

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Махмуда Ахмадзінежада з Новым, 1391 годам.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што высокі ўзровень палітычнага даверу будзе і ў далейшым садзейнічаць пашырэнню ўзаемавыгадных сувязей паміж дзвюма краінамі ў самых розных сферах і паспяховаму ажыццяўленню ўсіх беларуска-іранскіх праектаў.