Аляксандр Лукашэнка аб'явіў Падзяку калектыву Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

    Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена калектыву рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб". Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Калектыў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ўдастоены Падзякі за падтрымку фізкультурна-аздараўленчага руху ў Беларусі, стварэнне спрыяльных умоў для заняткаў спортам і фізічнай культурай, арганізацыю актыўнага адпачынку грамадзян.