Аляксандр Райко вызвалены ад пасады начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання УС Беларусі

    Генерал-маёр Аляксандр Райко вызвалены ад пасады начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і звольнены з ваеннай службы ў запас па хваробе з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая.