Аляксандр павіншаваў Сі Цзіньпіна з выбраннем на пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПК
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста павінашаваў Сі Цзіньпіна з выбраннем на пасаду Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая.
"З асаблівай цеплынёй успамінаю нашу сустрэчу ў сакавіку 2010 года ў Мінску ў ходзе Вашага афіцыйнага візіту, Ваша шчырае і зацікаўленае стаўленне да Беларусі, высокую ацэнку патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва і перспектыў яго развіцця, - гаворыцца ў віншаванні. - З задавальненнем адзначаю, што на аснове дасягнутых намі дамоўленасцей беларуска-кітайскае стратэгічнае партнёрства атрымала магутнейшы імпульс. Мы стварылі трывалую базу для развіцця ўсіх сфер двухбаковых адносін і ў першую чаргу - для рэалізацыі новых буйных інвестыцыйных праектаў".
"Спадзяюся, што дзякуючы Вашай нязменнай падтрымцы дружалюбныя сувязі паміж нашымі краінамі будуць і ў далейшым плённа ўмацоўвацца і пашырацца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну поспехаў у адказнай рабоце па выкананню маштабных планаў, намечаных XVIII з'ездам Камуністычнай партыі Кітая, моцнага здароўя і шчасця. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама пажадаў працвітання кітайскаму народу.