Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 5 чэрвеня.
Суддзямі Вярхоўнага Суда з наступным узгадненнем гэтых назначэнняў з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь назначаны Аляксандр Паўтаў і Уладзімір Пуцыла. Яны вызвалены ад раней займаемых пасад адпаведна намесніка старшыні і суддзі Беларускага ваеннага суда і старшыні і суддзі Мінскага гарадскога суда.
Анатоль Фаменка назначаны старшынёй Віцебскага міжгарнізоннага ваеннага суда.
Васіль Падольскі назначаны суддзёй Бабруйскага міжгарнізоннага ваеннага суда на пяцігадовы тэрмін.
Акрамя таго, Указам назначаны і вызвалены ад займаемых пасад суддзі розных судоў у рэгіёнах Беларусі, зменены склады прэзідыумаў Магілёўскага абласнога і Беларускага ваеннага судоў.