Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочай паездкай у Віцебскай вобласці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 25 мая знаходзіцца з рабочай паездкай у Віцебскай вобласці. Прэзідэнт азнаёміцца з сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй у Полацку, выкананнем яго даручэнняў па развіццю гэтага беларускага горада і ператварэнню яго ў буйнейшы турыстычны цэнтр Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка таксама наведае ўрачыстасці, прысвечаныя 1150-годдзю Полацка, пабывае ў нядаўна рэканструяваным Полацкім дзяржаўным універсітэце, сустрэнецца са студэнтамі і педагогамі.