Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2013 год
Прэзідэнт Беларусі 16 мая сваім Указам зацвердзіў
справаздачу Нацыянальнага банка за 2013 год.
Гадавая справаздача змяшчае інфармацыю аб дзейнасці Нацыянальнага банка і яго фінансавую справаздачнасць.
Галоўнымі вынікамі грашова-крэдытнай палітыкі сталі запаволенне інфляцыйных працэсаў і адносная ўстойлівасць абменнага курсу нацыянальнай валюты пры своечасовым выкананні абавязацельстваў перад унутранымі і знешнімі крэдыторамі.
У справаздачным перыядзе было забяспечана стабільнае функцыянаванне банкаўскага сектара.
Сукупны зарэгістраваны статутны фонд банкаў на 1 студзеня 2014 года склаў Br31,8 трлн і павялічыўся за 2013 год на Br2 трлн, або на 6,6%.
Актывы банкаўскага сектара на 1 студзеня 2014 года дасягнулі Br395,2 трлн і павялічыліся за 2013 год на Br74 трлн, або на 23%.
Фінансавая справаздачнасць змяшчае інфармацыю аб аперацыях, праведзеных Нацыянальным банкам у 2013 годзе, у тым ліку бухгалтарскі баланс, справаздачы аб прыбытку і стратах, змяненні ўласнага капіталу, фарміраванні і выкарыстанні фондаў, расходах на ўтрыманне Нацбанка, выкананні каштарыса капітальных укладанняў.
Дакладнасць гадавога бухгалтарскага балансу Нацыянальнага банка, справаздачы аб прыбытку і стратах за 2013 год, а таксама згаданых справаздач пацверджана міжнароднай аўдытарскай кампаніяй - замежным таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Эрнст энд Янг".