Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня падпісаў распараджэнне, якім
зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па
сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў аб заахвочванні 461
навучэнца.
Стыпендыі фонду на другі семестр 2013/2014 навучальнага года назначаны 181 студэнту і курсанту ўстаноў вышэйшай адукацыі ў памеры Br786 тыс.
Заахвочаны грашовай прэміяй з уручэннем нагруднага знака фонду пераможцы 7-й Міжнароднай алімпіяды навук аб Зямлі.
Грашовымі прэміямі заахвочаны пераможцы Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды, рэспубліканскіх конкурсаў і турніраў, а таксама Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па электраэнергетыцы, Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу і адкрытага чэмпіянату па цырульніцкім майстэрстве, нейл-дызайне і дэкаратыўнай касметыцы "Неўскія берагі".
Прыняцце гэтага распараджэння з'яўляецца сведчаннем пастаяннай увагі Кіраўніка дзяржавы да пытанняў адраснай падтрымкі найбольш адораных навучэнцаў і студэнтаў.