Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім Распараджэннем зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, згодна з якім прысуджаны заахвочванні 757 чалавекам.

    Грашовымі прэміямі ў памеры ад Br400 тыс. до Br700 тыс. заахвочаны 6 пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў, якія рэалізуюць адукцыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, па спецыяльнасці "Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў" 2013 года, 28 пераможцаў XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ, 30 пераможцаў XXI Рэспубліканскага турніру юных фізікаў, 667 пераможцаў заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 2013 года. Прэмія ў памеры Br1 млн. прысуджана пераможцу рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2012"; у памеры Br2 млн. - 4 пераможцам 15-га Аўстрыйскага турніру юных фізікаў.

    Грашовымі прэміямі ў памеры ад Br4 млн. да Br5,5 млн. з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 2 пераможцы ІІ Еўрапейскай матэматычнай алімпіяды сярод дзяўчат, 3 пераможцы ХХ Міжнароднай канферэнцыі юных вучоных па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, экалогіі (ICYS), 7 пераможцаў 47-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды школьнікаў па хіміі і пераможца XXI Міжнароднай алімпіяды экалагічных праектаў INEPO.

    Заахвочвальная стыпендыя ў памеры Br400 тыс. з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду назначана 2 пераможцам ІІ Еўрапейскай матэматычнай алімпіяды сярод дзяўчат, пераможцу ХХ Міжнароднай канферэнцыі юных вучоных па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, экалогіі (ICYS), 3 пераможцам 47-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды школьнікаў па хіміі, пераможцу VII Міжнароднай алімпіяды экалагічных праектаў, пераможцу XXI Міжнароднай алімпіяды экалагічных праектаў INEPO.

    Прыняцце Распараджэння Прэзідэнта накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў.