Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня сваім Распараджэннем зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

    Стыпендыі на другі семестр 2012/2013 навучальнага года ў памеры Br750 тыс. штомесяц прысуджаны 191 студэнту і курсанту ўстаноў вышэйшай адукацыі.

    Заахвочаны грашовымі прэміямі ў памеры Br2 млн. 8 пераможцаў Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу (Расія, 2013 год) і ў памеры ад Br400 тыс. да Br1 млн. 36 пераможцаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2013 года.

    Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных вучняў і студэнтаў.