Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка Указам № 1 зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год.

    У прыватнасці, у бягучым годзе плануецца падрыхтаваць 4 новыя законапраекты: "Аб альтэрнатыўнай службе", "Аб рынку каштоўных папер", "Аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне" і "Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочванні сельскагаспадарчых жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання". Акрамя таго, будзе падрыхтавана новая рэдакцыя Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама канцэпцыя праекта Закона "Аб самарэгулюемых арганізацыях".

    Прэзідэнт плануе ўнесці ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 11 законапраектаў. Гэта праекты законаў, якія складаюць "бюджэтны пакет", а таксама накіраваны на карэкціроўку Выбарчага кодэкса Беларусі, Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў, Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Закона "Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь".

    План распрацаваны па выніках разгляду больш як 120 прапаноў дзяржаўных органаў і арганізацый на аснове ўсебаковай ацэнкі іх абгрунтаванасці, аналізу неабходнасці прыняцця і магчымасці напаўнення законапраектаў канкрэтнымі нормамі, іх адпаведнасці рэальным сацыяльна-эканамічным патрэбам грамадства. Зацвярджэнне плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год сведчыць аб сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання ў краіне.