Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Пагадненне аб утварэнні Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
зацвердзіў Пагадненне аб утварэнні Міждзяржаўнага савета па процідзеянні
карупцыі, падпісанае ў Мінску 25 кастрычніка 2013 года. Генеральная пракуратура вызначана органам, адказным за
выкананне абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Беларусь па пагадненні. Гэта
прадугледжана Указам №192, які Кіраўнік дзяржавы падпісаў 2 мая.