Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад міжведамаснай рабочай групы па пытанню стварэння адзінай службы судовых экспертыз
Стварэнне ў Беларусі адзінай службы судовых экспертыз не павінна прывесці да павелічэння бюджэтнага фінансавання і колькасці работнікаў новай структуры. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 красавіка, прымаючы з дакладам па гэтаму пытанню Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі Леаніда Мальцава, Міністра фінансаў Андрэя Харкаўца і Першага намесніка старшыні Следчага камітэта Андрэя Шведа, які ўзначальвае міжведамасную рабочую групу па стварэнню новай службы.
"Тое, што мы дакладна дамовіліся аб стварэнні адзінай службы судовых экспертыз, гэта пытанне вырашана", - падкрэсліў Прэзідэнт. Пры гэтым ён адзначыў, што ёсць два прынцыповыя пытанні, якія трэба ўлічваць пры стварэнні новага ведамства.
"Вялікае пытанне ў тым, каб не атрымалася, што пры стварэнні гэтай службы мы будзем зноў дабаўляць з бюджэту нейкае фінансаванне, і яна пачне работу з таго, што запатрабуе павелічэння бюджэтнага фінансавання, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Павінна адбыцца наадварот: пры стварэнні гэтай службы мы павінны скараціць бюджэтнае фінансаванне".
У якасці другога пытання Аляксандр Лукашэнка абазначыў колькасць работнікаў будучай адзінай службы. Прэзідэнт у сувязі з гэтым нагадаў аб падпісаным нядаўна Указе, які прадугледжвае скарачэнне колькасці дзяржаўных служачых больш як на 25%. "Таму, ствараючы новую службу, мы павінны помніць аб гэтым (а яшчэ раней адбылася аптымізацыя колькасці праваахоўных органаў, армію мы пастаянна па плану скарачаем), каб не адбылося так, што мы павялічым колькасць работнікаў службы судовых экспертыз", - адзначыў Прэзідэнт.
"Колькасць павінна скараціцца. Калі будзе наадварот, нас людзі не зразумеюць", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Міжведамасная рабочая група па вывучэнню пытання аб магчымасці стварэння адзінай службы судовых экспертыз на чале з Андрэем Шведам была створана па даручэнню Кіраўніка дзяржавы. Вынікі работы гэтай групы адлюстраваны ў адпаведным праекце Указа. У дакуменце прадугледжваецца стварэнне Дзяржаўнай службы судовых экспертыз на базе экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл, Міністэрства юстыцыі, а таксама Службы медыцынскіх судовых экспертыз.
Па выніках праведзенай 4 красавіка нарады на гэту тэму Аляксандр Лукашэнка даручыў дапрацаваць праект Указа і прадставіць яму да канца месяца.