Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад дырэктара Адміністрацыі ПВТ Валерыя Цапкалы
Аб выніках работы Парку высокіх тэхналогій у 2013
годзе Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку 4 сакавіка далажыў
дырэктар Адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала.
Паводле слоў Валерыя Цапкалы, год быў даволі паспяховым, развіццё ПВТ ішло высокімі тэмпамі. Так, аб'ём выручкі ПВТ у мінулым годзе склаў у эквіваленце амаль $525 млн, з якіх 85 працэнтаў прыпадае на экспарт. ПВТ актыўна вядзе пошук новых рынкаў, новых кліентаў. Вырасла таксама колькасць работнікаў ПВТ: за 2013 год на 3 тыс. чалавек, з якіх амаль 500 з'яляюцца выпускнікамі беларускіх ВНУ. Пры гэтым ПВТ і сам актыўна рыхтуе персанал.
Прэзідэнт даручыў Парку высокіх тэхналогій падключыцца да распрацоўкі праекта Міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску. Плануецца, што ён размесціцца ў раёне аэрапорта Мінск-1. Як адзначыў Валерый Цапкала, цяпер назіраецца тэндэнцыя цеснай інтэграцыі інтэрнэт-кампаній з фінансавымі інстытутамі. Шырокае распаўсюджванне атрымалі электронныя плацежныя сістэмы, плацежныя дадаткі для мабільных тэлефонаў і мабільных тэрміналаў. Таму пры стварэнні Міжнароднага фінансавага цэнтра неабходна ўлічваць новыя тэндэнцыі, што існуюць у фінансавай сферы, лічыць Валерый Цапкала. У гэтай галіне Парк высокіх тэхналогій, кліентамі якога з'яўляюцца вядомыя сусветныя банкі і кампаніі, мае дастатковы вопыт і гатовы аказаць неабходнае садзейнічанне.