Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб выніках работы міжведамаснай рабочай групы для вырашэння праблемных пытанняў у АПК
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
патрабуе выпрацоўкі і рэалізацыі ў Беларусі комплексу мер па павышэнні
эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы
заявіў 6 мая, заслухоўваючы даклад аб выніках работы міжведамаснай рабочай групы
для вырашэння праблемных пытанняў у АПК.
Прэзідэнт нагадаў, што сфера сельскай гаспадаркі не адзіная, дзе было даручана комплексна вывучыць і ўстараніць існуючыя праблемы. "Мы ўзяліся за пытанні, якія вельмі хвалююць наша насельніцтва. Без вырашэння гэтых пытанняў далейшае нармальнае жыццё нашага грамадства немагчыма", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Такім чынам мы паспрабавалі прааналізаваць, і быццам бы атрымалася (паглядзім, што на практыцы будзе), будаўнічую галіну, прынялі адпаведнае рашэнне. Хачу нагадаць, Андрэй Уладзіміравіч (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў. - Заўвага БЕЛТА), што 1 ліпеня ў нас час "ч": мы павінны выканаць усё, што мной было сказана на нарадзе, чаго б нам гэта ні каштавала", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Як адзначыў Прэзідэнт, насельніцтва таксама хвалююць пытанні развіцця жыллёва-камунальнага абслугоўвання. Вывучэннем гэтай сферы займаецца рабочая група на чале са старшынёй КДК Аляксандрам Якабсонам.
Што датычыцца трэцяга напрамку - сферы сельскай гаспадаркі, то, паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, там не ўсё гладка і, самае галоўнае, няма неабходнай аддачы і эфектыўнасці ў рабоце сельгаспрадпрыемстваў. Прэзідэнт адзначыў, што частка пытанняў, якія датычацца прычын сітуацыі ў сельскай гаспадарцы, ляжыць на паверхні, але ёсць і некаторыя іншыя, у тым ліку скрытыя прычыны, як складаныя, так і простыя. Выявіць іх і прапанаваць шляхі вырашэння было даручана міжведамаснай рабочай групе на чале з прэм'ер-міністрам. "Гэта група павінна была выявіць гэтыя прычыны неэфектыўнага функцыянавання (калі браць у цэлым) сельскай гаспадаркі ў плане аддачы ад тых інвестыцый, якія туды накіраваны. І, па-другое, самае галоўнае - нам трэба намеціць шляхі выхаду з гэтай сітуацыі. Не проста выхаду, а шляхі эфектыўнага развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці і ўсяго, што з ёй звязана", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
"Аграрная" група на чале з Міхаілам Уладзіміравічам (Мясніковічам) прапрацавала гэтыя пытанні і прапанавала нейкую дарожную карту, якую мы павінны рэалізаваць у Беларусі ў сферы сельскай гаспадаркі, каб ужо ў гэтым і наступным годзе мы ўбачылі хоць якія-небудзь вынікі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым Прэзідэнт папрасіў дакладчыкаў не паглыбляцца ў нюансы і дэталі. "Таму што ў бліжэйшы час, калі мы прымем сёння рашэнне аб тым, што гэта група спрацавала, і мы можам выходзіць, як і ў будаўніцтве, на вялікае кола людзей, спецыялістаў і з імі весці размову аб тым, як будзе развівацца сельская гаспадарка заўтра, аб яе эфектыўнасці, то ўсё гэта будзе аналагічна прааналізавана ў гэтым шырокім коле са спецыялістамі, - растлумачыў Прэзідэнт. - Мы павінны людзям адкрыта сказаць: вось, што мы зробім, а вось, чаго ад вас чакаем і вы абавязаны зрабіць".