Аляксандр Лукашэнка з нагоды Дня яднання накіраваў віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву

    Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі накіраваў віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву.

    "Прадаўжэнне курсу на далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў у поўнай ступені адпавядае інтарэсам грамадзян Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокае перакананне, што і ў далейшым дзейнасць Дзмітрыя Мядзведзева будзе садзейнічаць вырашэнню важнейшых пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх дзяржаў.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваў віншаванне з нагоды свята Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, выбранаму і не ўступіўшаму на пасаду Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну.

    "Беларуска-расійская інтэграцыя адкрыла шырокія магчымасці для развіцця ўзаемавыгадных саюзніцкіх адносін нашых дзяржаў", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

    "У многім дзякуючы Вашай актыўнай пазіцыі мы змаглі дасягнуць значных вынікаў ва ўсіх сферах супрацоўніцтва. Упэўнены, што і ў далейшым нашы сумесныя намаганні будуць садзейнічаць паглыбленню інтэграцыйных працэсаў у мэтах забеспячэння стабільнага і паспяховага жыцця беларускага і расійскага народаў", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

    Віншавальныя пасланні з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі накіраваны таксама Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргею Нарышкіну, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоце і іншым палітычным дзеячам.