Аляксандр Лукашэнка вызваліў Івана Саўчыца ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызваліў генерал-маёра міліцыі Івана Саўчыца ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама за ўчыненне правінннасцей, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў, і звольніў яго са службы ў органах унутраных спраў у сувязі з сістэматычным невыкананнем умоў кантракта. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 лютага.