Аляксандр Лукашэнка выступіў на дабрачынным навагоднім свяце ў рамках акцыі "Нашы дзеці"
- 5
Будучыня Беларусі - у руках
падрастаючага пакалення. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей у
рамках акцыі "Нашы дзеці", якое прайшло ў Палацы Рэспублікі 27
снежня.
"Якім будзе заўтра Беларусі, залежыць толькі ад вас, ад вашага розуму і сэрца, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - У кожнага з нас свае навагоднія надзеі. Але ва ўсіх ёсць адно агульнае жаданне. І гэта жаданне - быць больш шчаслівым".
Прэзідэнт адзначыў: што "ў гэтыя цудоўныя дні не ўсе на планеце такія шчаслівыя і прыгожыя, як вы". "Вось і ў гэтыя мінуты хтосьці з вашых замежных равеснікаў сціскаецца ад страху пад бамбёжкамі, а камусьці няма чаго есці. Вы надзейна абаронены ад такіх бед, таму што нарадзіліся і выхоўваецеся ў мірнай спакойнай краіне - краіне, якой ёсць чым ганарыцца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы ганарымся непаўторнай прыродай з самымі вялікімі ў Еўропе пушчамі і чыстымі азёрамі. Нашымі культурай, песнямі, казкамі, кнігамі. Мінулым з яго легендамі і паданнямі, замкамі і старажытнымі гарадамі. Подзвігамі абаронцаў Айчыны. І сучаснай Беларуссю, якую ўпрыгожваюць многія цудоўныя новабудоўлі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы атрымалі гэту зямлю ад продкаў як каштоўны дар і прымножылі яго сваёй працай".
Прэзідэнт таксама падкрэсліў: "Вы можаце выбраць любую з дзясяткаў жыццёвых дарог, да якой ляжыць ваша душа. Для тых, каму цесна ў рамках звычайнай школьнай праграмы, адкрыты гурткі, гімназіі, ліцэі. Для юных талентаў створаны школы мастацтваў. У распараджэнне пачынаючых спартсменаў прадастаўлены стадыёны, басейны і лядовыя арэны, і вы спаўна можаце скарыстацца прадастаўленымі магчымасцямі".
Звяртаючыся да бацькоў, Кіраўнік дзяржавы сказаў: "Ніякія забавы і цацкі ў вачах дзіцяці не маюць такой каштоўнасці, як размовы з бацькамі. Таму хочацца папрасіць тых дарослых, якія чуюць мяне цяпер, - не пашкадуйце часу на тое, каб у гэтыя зімовыя дні пабыць са сваімі дзецьмі. Разам схадзіце на ранішнік, у кіно або на каток, пачытайце кнігу перад сном і нават проста пагаварыце шчыра. Ваша бацькоўская любоў - самы дарагі падарунак".
"А яшчэ Новы год і Ражджаство - гэта час, калі мы вучымся міласэрнасці і спачуванню", - адзначыў Прэзідэнт. Ён пажадаў, каб у рамках акцыі "Нашы дзеці", якая праходзіць па ўсёй краіне, свята прыйшло да кожнага дзіцяці.
Для юных гасцей на сцэне разгарнуўся казачны паказ з Дзедам Марозам, які прыехаў з Белавежскай пушчы, каб паказаць дзецям чароўную казку.
Аляксандр Лукашэнка разам з дзецьмі паглядзеў святочны паказ. Ад імя Прэзідэнта ўдзельнікам спектакля былі ўручаны кветкі, а кожнаму дзіцяці - святочныя падарункі. Дзеці ў сваю чаргу ўручылі Кіраўніку дзяржавы зробленыя сваімі рукамі пано з навагоднімі матывамі і дэкаратыўнага Снегавіка.
На галоўную ёлку краіны былі запрошаны 2 370 дзяцей ва ўзросце 8-14 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. У склад дэлегацый былі ўключаны дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзеці-інваліды; дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў; выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў; дзеці з сем'яў ваеннаслужачых, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і фінансавых расследаванняў, бацькі якіх загінулі або сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў; дзеці, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС; вучні, узнагароджаныя па выніках раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў; вучні, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце; вучні Беларускай сярэдняй школы імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе.