Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Бангладэш Абдулу Хаміду

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя словы падтрымкі Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду, спачуванні родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых у выніку крушэння парома "Міраж-4".