Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Вольгі Аросевай

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам народнай артысткі РСФСР Вольгі Аросевай у сувязі з яе смерцю.

    "Вольга Аляксандраўна пражыла доўгае і насычанае творчае жыццё, пакінуўшы яркі след у гісторыі тэатра і кіно. Яе любілі як адну з самых яркіх і таленавітых актрыс сучаснасці, якая сыграла дзясяткі рознахарактарных і запамінальных роляў, - гаворыцца ў спачуванні. - У Беларусі высока цанілі Вольгу Аляксандраўну як цудоўнага чалавека і выдатнага майстра сцэны і экрана, чыя творчасць служыла ўмацаванню дружбы паміж нашымі брацкімі народамі".

    "Светлая памяць аб выдатнай актрысе Вользе Аляксандраўне Аросевай заўсёды будзе жыць на беларускай зямлі", - адзначыў Прэзідэнт.