Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю пісьменніка Васіля Пяскова
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам пісьменніка, журналіста, лаўрэата Ленінскай прэміі Васіля Пяскова ў сувязі з яго смерцю.
"Чалавек вялікага таленту і невычэрпнай творчай энергіі, Васіль Міхайлавіч пакінуў яркі след у расійскай культуры, экалогіі і журналістыцы, - гаворыцца ў спачуванні. - У шматлікіх кнігах, нарысах і тэлеперадачах ён узнімаў вострыя праблемы ўзаемаадносін чалавека з прыродай, захавання для сучасных і будучых пакаленняў багаццяў Зямлі".
"Светлая памяць пра Васіля Міхайлавіча Пяскова назаўсёды
застанецца ў нашых сэрцах", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.