Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў сувязі з яго смерцю.

    "Творчасць Рыгора Барадуліна займае асаблівае месца ў айчыннай культуры. У яго вершах і паэмах знайшлі сваё адлюстраванне багаты духоўны свет народа і агульначалавечыя філасофскія і маральныя пытанні. Нездарма яны прыцягваюць увагу чытачоў розных пакаленняў", - гаворыцца ў спачуванні.

    "Упэўнены, што памяць пра Рыгора Барадуліна як аднаго з вядомых майстроў слова захаваецца ў сэрцах аматараў беларускай літаратуры", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.