Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стальмашонка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стальмашонка яго родным і блізкім.
"З жыцця пайшоў адзін з патрыярхаў беларускага жывапісу, які пакінуў яркі след у сучасным выяўленчым мастацтве. Створаныя ім маштабныя палотны, манументальныя роспісы, мазаікі і вітражы, якія захапляюць глыбінёй патрыятычных пачуццяў, шырынёй і смеласцю творчай думкі і дасканалай тэхнікай выканання, сталі значным укладам у нацыянальную культуру, - гаворыцца ў спачуванні. - Творчасць Уладзіміра Стальмашонка заўсёды будзе выдатнай школай майстэрства для таленавітай моладзі нашай краіны. Светлая памяць пра Уладзіміра Іванавіча Стальмашонка, выдатнага мастака і грамадзяніна, назаўсёды захаваецца ў сэрцах беларусаў".