Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Мікалая Някрасава

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю выдатнага музычнага дзеяча, народнага артыста СССР Мікалая Някрасава выказаў спачуванні яго родным, сябрам і калегам.

    "Гэты цудоўны дырыжор і педагог пакінуў яркі след у сучаснай культуры. Узначальваючы на працягу амаль чатырох дзясяткаў гадоў Акадэмічны аркестр рускіх народных інструментаў Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Мікалай Някрасаў унёс вялікі ўклад у захаванне і развіццё традыцый гэтага праслаўленага калектыву, - гаворыцца ў спачуванні. - У Беларусі Мікалая Някрасава высока цанілі і паважалі за яго вялікі талент і неацэнны ўклад у справу ўмацавання культурных сувязей брацкіх народаў".