Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Пятра Тадароўскага

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Пятра Тадароўскага яго родным і блізкім.

    "Пётр Тадароўскі - шматгранна адораны чалавек, кінарэжысёр, аператар, сцэнарыст і акцёр - пражыў яркае і насычанае, багатае на падзеі жыццё, - гаворыцца ў спачуванні. - Творчасць Пятра Яфімавіча карыстаецца вялікай папулярнасцю ў Беларусі. Яго фільмы не раз упрыгожвалі праграму Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Смерць гэтага выдатнага майстра стала незаменнай стратай для ўсіх, хто любіць мастацтва кіно".