Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Анатоля Равіковіча

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Анатоля Равіковіча яго родным, блізкім і калегам.

    "Усё жыццё гэтага выдатнага акцёра было прысвечана адданаму служэнню мастацтву і гледачу, - гаворыцца ў спачуванні. - Беларускія гледачы цанілі Анатоля Юр'евіча як цудоўнага майстра тэатра і кіно, чыя творчасць несла людзям радасць і яшчэ мацней збліжала нашы народы".