Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі ў сувязі з яго смерцю.
"Усё жыццё Якава Навуменкі было поўнасцю прысвечана служэнню нацыянальнай культуры. Яго па праву называлі беларускім салаўём і залатым голасам сучаснай эстрады. Надзелены вялікім талентам, бліскучым выканальніцкім майстэрствам і нястрымнай творчай энергіяй, гэты выдатны артыст нязменна захапляў нас сваім мастацтвам, дорачы радасць тысячам паклоннікаў", - гаворыцца ў спачуванні.
"Я перакананы, што часцінка яго душы, увасобленая ў песнях, назаўсёды застанецца на беларускай зямлі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Светлая памяць пра выдатнага артыста і сапраўднага чалавека Якава Паўлавіча Навуменку ніколі не згасне ў сэрцах беларусаў".