Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Героя Савецкага Саюза маршала Алега Лосіка

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і калегам Героя Савецкага Саюза маршала бранятанкавых войскаў Алега Лосіка ў сувязі са смерцю гэтага выдатнага савецкага военачальніка.

    "Жыццёвы шлях Алега Аляксандравіча з'яўляецца прыкладам адданага служэння Айчыне, вернасці воінскаму абавязку, асабістай мужнасці. У гады Вялікай Айчыннай вайны 4-я гвардзейская танкавая брыгада пад яго камандаваннем вяла паспяховыя баі за вызваленне Беларусі, адна з першых увайшла летам 1944 года ў г.Мінск", - гаворыцца ў спачуванні.

    "У Беларусі заўсёды высока шанавалі і паважалі Алега Аляксандравіча як выдатнага грамадзяніна і добрага сябра нашай краіны. Светлая памяць пра сапраўднага патрыёта, выдатнага чалавека Алега Аляксандравіча Лосіка назаўсёды захаваецца ў сэрцах беларусаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.