Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі
Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і калегам народнага
мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі ў сувязі з яго смерцю.
"Адна з найвялікшых постацей у беларускім жывапісе ХХ стагоддзя, Гаўрыла Вашчанка пакінуў яркі след у айчыннай культуры. Напісаныя ім палотны, напоўненыя глыбокім філасофскім зместам і пранікнёна-лірычным поглядам на свет, сталі сапраўдным мастацкім летапісам Беларусі. Сваім вялікім талентам і плённай працай на карысць радзіме Гаўрыла Харытонавіч заваяваў павагу і прызнанне тысяч людзей", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыі, закладзеныя Гаўрылам Вашчанкам, знойдуць сваё прадаўжэнне ў творчасці яго вучняў і новых пакаленняў беларускіх мастакоў, для якіх жыццё і асоба Майстра будуць прыкладам самаадданага служэння любімай справе.