Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Эдуарда Шэварднадзэ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя
беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Грузіі Георгію
Маргвелашвілі, народу Грузіі, родным і блізкім Эдуарда Шэварднадзэ ў сувязі са
смерцю гэтага выдатнага дзяржаўнага дзеяча Грузіі, былога Прэзідэнта краіны.
"Вялікі аўтарытэт Э.А.Шэварднадзэ на міжнароднай арэне, выключныя асабістыя якасці і яго шматгадовы вопыт непасрэднага ўдзелу ў савецкім дзяржаўным будаўніцтве садзейнічалі развіццю і ўмацаванню незалежнай грузінскай дзяржавы, унеслі істотны ўклад у станаўленне дружалюбных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй", - гаворыцца ў спачуванні.