Cпачуванне ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта Індыі Абдула Калама

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Індыі Пранабу Мукерджы, усяму індыйскаму народу, родным і блізкім Абдула Калама ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта Індыі.

    "Пайшоў з жыцця выдатны палітык, мудры кіраўнік і таленавіты вучоны. Яго натхняльныя ідэі садзейнічалі паступоваму развіццю Індыі. Абдул Калам унёс значны ўклад у пашырэнне двухбаковых адносін паміж нашымі краінамі, у тым ліку ў навукова-тэхнічнай сферы", - гаворыцца ў спачуванні.