Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіне Бакіру Ізетбегавічу

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Беларусі выказаў шчырыя і глыбокія спачуванні Старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Бакіру Ізетбегавічу ў сувязі з чалавечымі ахвярамі і значнымі разбурэннямі, выкліканымі прыроднай катастрофай.

    "Разам з брацкім народам Вашай краіны падзяляем смутак тых, хто ў выніку затапленняў страціў сваіх родных і блізкіх", - гаворыцца ў спачуванні.