Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні старшыні КНР Сі Цзіньпіну ў сувязі з тэрактам у горадзе Куньмін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя
беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні старшыні КНР Сі
Цзіньпіну, родным і блізкім загінуўшых у сувязі з жорсткім тэрарыстычным актам
на чыгуначным вакзале горада Куньмінь правінцыі Юньнань, пажадаў хутчэйшага
выздараўлення пацярпелым.