Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Старшыні КНР Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў словы спачування і падтрымкі Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну, родным і блізкім загінуўшых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым у выніку тэрарыстычнага акта ў горадзе Урумчы.

    "Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму, ахвярамі якіх становяцца бязвінныя людзі", - гаворыцца ў спачуванні.