Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказаў спачуванні Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну, родным і блізкім загінуўшых у выніку разбуральнага землетрасення ў правінцыі Ганьсу, якое прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама перадаў пажаданні хутчэйшага аднаўлення пацярпелым.