Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Рэма Вяхірава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні і словы шчырай спагады родным і блізкім Рэма Вяхірава ў сувязі з яго смерцю.

    "З пачуццём глыбокага смутку ў Беларусі ўспрынята паведамленне аб адыходзе з жыцця Рэма Іванавіча Вяхірава – дзяржаўнага дзеяча і таленавітага кіраўніка, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё нафтагазавай галіны Расіі. З'яўляючыся заснавальнікам і кіраўніком кампаніі "Газпрам", якая займае сёння лідзіруючыя пазіцыі ў сусветнай энергетыцы, Рэм Іванавіч усямерна садзейнічаў умацаванню і пашырэнню беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Яго заслугі перад нашай краінай адзначаны дзяржаўнай узнагародай Беларусі - ордэнам Пашаны", - гаворыцца ў спачуванні.