Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту ЗША Бараку Абаме

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Бараку Абаме, усім пацярпелым ад удару разбуральнай стыхіі, а таксама родным і блізкім загінуўшых.

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем успрынята паведамленне аб шматлікіх ахвярах, у тым ліку сярод дзяцей, у выніку тарнада, які абрушыўся на амерыканскі штат Аклахома", - гаворыцца ў спачуванні.